Бясплатны wi-fi з’явіцца 3 жніўня ў мінскім гандлёвым цэнтры “Сталіца”

У мінскім гандлёвым цэнтры “Сталіца” 3 жніўня з’явіцца бясплатны wi-fi. Каб падлучыцца да інтэрнэту, трэба будзе увайсці ў сетку “Stolica FREE wi-fi”, увесці нумар свайго мабільнага тэлефона ў акне. На ваш мабільны прыйдзе SMS з кодам. Пасля ўвядзення кода можна будзе карыстацца бясплатным інтэрнэтам. Паслугу ўдаступняць ва ўсіх грамадскіх зонах гандлёвага цэнтра “Сталіца”.

Нагадаем, сёлета бясплатны wi-fi з'явіўся ў Магілёўскай ратушы. Карыстацца ім можна на суседняй плошчы.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі