Бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну, у бальніцы трое падлеткаў

Бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну, у бальніцы трое падлеткаў

У Салігорскім раёне бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну. Здарэнне адбылося ўдзень 27 красавіка на 130-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы" каля вёскі Старадворцы. 20-гадовы жыхар Салігорска не саўладаў з кіраваннем легкавіком, і той апынуўся ў кювеце. Кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, на легкавіку была зімовая гума.

Як інфармуе сайт minobl.mvd.gov.by, траўмы атрымаў кіроўца (дарэчы, ён ніколі не атрымліваў вадзіцельскае пасведчанне) і пасажыры ва ўзросце 15, 16 і 17 гадоў. Усіх іх шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі