“Бяжы, хавайся, паведамляй” ― што трэба рабіць падчас тэракта

“Бяжы, хавайся, паведамляй” ― што трэба рабіць падчас тэракта

Нацыянальнае агенцтва па барацьбе з тэрарызмам Вялікабрытаніі распрацавала памятку аб тым, як сябе паводзіць падчас тэрактаў. Гэта адбылося на фоне таго, як МЗС каралеўства параіў усім брытанскім школам адмовіцца ад турыстычных паездак у Францыю.

Многія асобы ў канцэртнай зале “Батаклан” у Парыжы падпарадкаваліся загаду тэрарыстаў і ляглі на падлогу, пасля чаго па іх быў адкрыты агонь. Эксперты па барацьбе з тэрарызмам заяўляюць, што тыя, хто спрабаваў збегчы ці схавацца, мелі больш шанцаў выжыць.

“Бяжы, хавайся, паведамляй” ― што трэба рабіць падчас тэракта
Эвакуацыя людзей пасля тэрарыстычнага нападзення. Парыж, 13 лістапада. Фота: AFP/KENZO TRIBOUILLARD

Дакумент утрымлівае тры прынцыпы бяспекі: БЯЖЫ, ХАВАЙСЯ, ПАВЕДАМЛЯЙ.

БЯЖЫ

Уцякай, калі магчыма.

Выберы самы бяспечны варыянт.

Калі ёсць бяспечны шлях — уцякай, калі не можаш — хавайся.

Можаш збегчы, не патрапіўшы ў вялікую небяспеку? Тады настойвай, каб іншыя збеглі з табой.

Не бяры з сабой рэчы.

ХАВАЙСЯ

Калі не можаш збегчы, схавайся.

Знайдзі ўкрыцце ад агню.

Калі ты можаш бачыць атакуючага, ён можа бачыць цябе.

Схавацца з поля зроку — не значыць быць у бяспецы. Кулі праходзяць скрозь шкло, дрэва, цэглу і метал.

Схавацца ва ўкрыцці — значыць за бетонную (каменную) сцяну.

Загадзя знайдзі выхады.

Паспрабуй не патрапіць у пастку.

Сядзі ціха, адключы тэлефон (ці пастаў на бязгучны рэжым).

Замкні дзверы ці забарыкадуй сябе.

Адыдзі ад дзвярэй.

“Бяжы, хавайся, паведамляй” ― што трэба рабіць падчас тэракта
Ратавальнікі выводзяць закладніцу. Парыж, 13 лістапада. Фота: АР

ПАВЕДАМЛЯЙ

Тэлефануй у службу паратунку (999 — у Вялікабрытаніі, 112 — ва ўсіх краінах Еўрасаюза, у Беларусі — таксама 112 (альбо 102,103 ці нават 101)).

Паведамі месца, дзе знаходзяцца падазраваныя.

Накірунак — дзе вы бачылі падазраваных апошні раз.

Апісанне — апішыце зламысніка, іх колькасць, асаблівасці, вопратку, зброю і г.д.

Дадатковую інфармацыю — страты, тыпы траўмаў, інфармацыю пра будынак (уваходы, выхады), ці ёсць закладнікі.

Спыні уваход іншых людзей у будынак, калі гэта магчыма зрабіць бяспечным чынам.

Інструкцыя таксама паведамляе, пра тое, як сябе паводзіць пры з’яўленні паліцыі.

Выконвай загады афіцэраў.

Захоўвай спакой.

Пазбягай рэзкіх рухаў, якія можна лічыць пагрозай.

Няхай твае рукі будуць бачныя праваахоўнікам.

ПРАВААХОЎНІКІ МОГУЦЬ

Накіраваць зброю ў твой бок.

Жорстка ставіцца да цябе.

Задаваць табе пытанні.

Быць не ў стане адрозніць цябе ад нападаючага.

Праваахоўнікі будуць эвакуяваць цябе, калі гэта можна будзе зрабіць у бяспецы.

Асноўныя палажэнні гэтага дакумента адрасуюцца кіраўнікам буйных кампаній, аднак яны могуць быць карыснымі і простым жыхарам, а таксама турыстам, якія наведваюць Вялікабрытанію.

Галоўнае фота: slate.com/Christian Hartmann

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі