Былога галоўнага архітэктара Бабруйска асудзілі на 3 гады калоніі за хабар

Былога галоўнага архітэктара Бабруйска асудзілі на 3 гады калоніі за хабар

Былога галоўнага архітэктара Бабруйска Артура Дарашкевіча асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд вынес яму суд Чэрыкаўскага раёна. Акрамя таго, ён пазбаўлены права займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

Суд прызнаў Дарашкевіча вінаватым у атрыманні хабару і атрыманні хабару паўторна. Яго прысуд пакуль што не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Як удакладняе tut.by, галоўнага архітэктара Бабруйска затрымалі летась 14 лістапада. Следства мяркуе, што Дарашкевіч прымаў хабар ад дырэктараў камерцыйных структур за ўзгадненне іх архітэктурных праектаў.

30-гадовы Дарашкевіч працаваў на пасадзе галоўнага архітэктара Бабруйска з 2015 года. Улетку 2017-га ён праходзіў у якасці сведкі па справе былога старшыні Бабруйскага гарвыканкама Андрэя Каваленкі. На судзе Дарашкевіч даваў паказанні наконт пераводу кватэраў з жылога ў нежылы фонд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі