Былы эканамічны дарадца Лукашэнкі стаў гендырэктарам холдынгу "Амкадор"

Нагадаем, што на "Амкадоры" былы эканамічны дарадца Аляксандра Лукашэнкі працаўладкаваўся ў жніўні 2012 года. Звольнены з Адміністрацыі прэзідэнта Ткачоў быў прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара. Пасаду генеральнага дырэктара да нядаўняга часу займаў Валерый Кандратчык.



Дарэчы, на "Амкадоры" і ў іншых кампаніях, якія належаць сенатару Аляксандру Шакуціну, працуе нямала былых чыноўнікаў, піша "Ежедневник". Так, яшчэ адзін першы намеснік гендырэктара ААТ "Амкадор" — гэта Аляксандр Нахаенка, былы кіраўнік БРСМ. У дырэкцыю ўваходзіць Сяргей Радаман — былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Таксама ў холдынгу і звязаных з ім структурах працуюць Мікалай Касцень (былы гендырэктар "Аўтагідраўзмацняльніка" і МАЗа), Іван Шчэрба (экс-міністр транспарту і камунікацый) ды інш.



Фота — vchicago.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі