Былы футбаліст мазырскай "Славіі" падпісаў кантракт з ізраільскім клубам
Глеб Жэрдзеў / https://www.facebook.com/bneiyehuda.official.page/
Беларускі футбаліст Глеб Жэрдзеў падпісаў кантракт з ізраільскім клубам "Бней-Іегуда". Ён разлічаны на 2,5 года. Жэрдзеў паспяхова прайшоў медыцынскія тэсты і ўжо паўдзельнічаў у трэніроўцы сваёй новай каманды. "Хачу дапамагчы камандзе і парадаваць заўзятараў", — цытуе словы беларуса прэс-служба клуба.
У мінулым сезоне 22-гадовы Глеб Жэрдзеў выступаў за мазырскую "Славію". У 29 матчах ён забіў 10 галоў.
"Бней-Іегуда" выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Ізраіля, дзе займае 7-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.