BYPOL паказаў відэа, як дрон партызан сеў проста на "талерку" самалёта А-50
Дрон каля "талеркі" расійскага самалёта / Скрыншот з відэа
BYPOL паказаў відэа, як дрон "грамадзянскага прызначэння" беларускіх партызан, набыты ў краме, сеў проста на "талерку"-радар расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах. Авіяразведка праводзілася на працягу двух тыдняў і не сустрэла перашкод. BYPOL падкрэслівае, што супрацьпаветраная абарона "дзіравая".
Відэа атакі дрона дагэтуль няма. Апублікаваны ж ролік паказвае, што ў атацы, якая адбылася раніцай 26 лютага, тэхнічна не было нічога немагчымага.
BYPOL сцвярджае, што 26 лютага ў Мачулішчах быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Беларускія партызаны накіравалі на яго два дроны з выбухоўкай. BYPOL лічыць, што самалёту былі нанесены два пашкоджанні. Тым не менш, ён змог паляцець у РФ, як мяркуецца, на рамонт.
Відэа авіяразведкі з'явілася пасля таго, як беларуская дзяржаўная прапаганда паспрабавала даказаць, што насамрэч А-50 у Мачулішчах не быў пашкоджаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.