Cамалёт А-50 з аэрадрома ў Мачулішчах паляцеў у Расію — "Беларускі Гаюн"
Самалёт А-50 / mil.by
Расійскі самалёт А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах, паведамляе тг-канал "Беларускі Гаюн". Гэта адбылося ў 11:35 па беларускім часе.
У 13:20 з'явілася інфармацыя, што самалёт перасёк мяжу Беларусі з Расіяй. Па звестках "Беларускага Гаюна", борт накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод у Таганрогу. Гэтае прадпрыемства займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50.
Гаворка пра той самы самалёт, які мог атрымаць пашкоджанні падчас дыверсіі 26 лютага. У той дзень чулі два выбухі ў раёне аэрадрома. Аб'яднанне экс-сілавікоў ByPol заявіла, што беларускія партызаны атакавалі самалёт двума дронамі.
Увечары 1 сакавіка на БТ паказалі гэты самалёт, які каціўся па ўзлётнай паласе. На беларускай тэлевізіі атаку самалёта з дронаў назвалі фэйкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.