Цана на нафту знізілася ніжэй за 50 долараў

Цана на нафту маркі Brent знізілася ніжэй за 50 долараў за барэль ўпершыню з траўня 2009 года. На таргах раніцай у сераду, 7 студзеня, кошт нафты знізіўся больш чым на долар — да 49,92 долараў за барэль, пасля чаго зноў падрос.

ВВС адзначае, што цэны падаюць з-за запаволення сусветнай эканомікі і павышанай прапановы на нафту.

Нагадаем, кошт на нафту амерыканскай маркі WTI знізіўся ніжэй за 50 долараў у аўторак.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі