Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Лукашэнкі

Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Лукашэнкі

Валерый Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Аляксандра Лукашэнкі. Апазіцыйны палітык, былы кіраўнік беларускага ПВТ, які цяпер жыве ў Латвіі, піша ў Telegram, што яно ўжо гатовае і будзе апублікавана на працягу тыдня.

"Літаральна на працягу тыдня я апублікую відэа, якое канчаткова раскрые вяршыню айсберга схем па адмыванні дзяржаўных грошай на асабістыя рахункі, — сцвярджае Цапкала. — Гэта расследаванне заняло працяглы час... Аднак, некаторыя фірмы, рахункі, млн долараў бюджэтных грошай, якія ляцяць у афшоры, я пакажу ўжо хутка".

Сёлета ў сакавіку ўжо з'явіўся фільм "Лукашэнка. Залатое дно", які набраў на YouTube больш за 6 мільёнаў праглядаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі