Цапкала: супраць аб'яднання з кандыдатамі-"спойлерамі" выступіла Ціханоўская
Аб'ядноўвацца з кандыдатамі-"спойлерамі" на выбарах не захацела Святлана Ціханоўская. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 жніўня заявіў экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала.
Па яго словах, калі аб'ядналіся штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі, узнікла пытанне пра аб'яднанне з іншымі канкурэнтамі Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская, як распавёў Цапкала, рэзка выступіла супраць аб'яднання з кандыдатамі, якім улада "дамалявала" галасы для вылучэння на выбарах.
Нагадаем, што штабы Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы набралі найбольшую колькасць галасоў, але яны не былі зарэгістраваныя кандыдатамі.
Акрамя Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі кандыдатамі на выбарах былі зарэгістраваныя Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачэнь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.