Царкоўная свечка спаліла кватэру віцебскай пенсіянеркі (фота)
Пакінутая запаленай царкоўная свечка стала прычынай пажару ў кватэры віцебскай пенсіянеркі. 19 студзеня ў 19.04 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра ўзгаранне ў кватэры на 4-м паверсе дома па вуліцы Праўды. На момант прыбыцця пажарных кватэра гарэла, пад’езд быў задымлены.
Выратавальнікі вынеслі з задымленай зоны 75-гадовую гаспадыню. Жанчыну шпіталізавалі з атручэннем прадуктамі гарэння. Семярых жыхароў суседніх кватэр давялося эвакуяваць, паведамляе прэс-служба МНС.
Як высветлілася, жанчына пакінула без нагляду запаленую царкоўную свечку. У выніку кватэра моцна абгарэла.