"Це я вбила Еріку" — падчас выступу Зяленскага пусцілі не тыя тытры
Увечары 17 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да нацыі з нагоды каранавіруса.
Аднак трансляцыя звароту на тэлеканале ICTV суправаджалася дзіўнымі тытрамі. Праз тэхнічны збой замест прамовы Зяленскага пайшлі тытры з кінафільма.
"Це я вбила Еріку", — прызнаўся Зяленскі, калі верыць тытрам.
Паведамляецца, што перад выступам украінскага прэзідэнта на тэлеканале транслявалі тэлесерыял "Нюхач".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.