ЦЭХ высяляюць з Кастрычніцкай, з'ехаць трэба цягам тыдня

ЦЭХ высяляюць з Кастрычніцкай, з'ехаць трэба цягам тыдня

Культурную прастору ЦЭХ высяляюць з будынка па вуліцы Кастрычніцкай, 16. Арэндадаўца паставіў умову: з'ехаць трэба цягам тыдня.

"Зараз мы тэрмінова шукаем новае памяшканне і адмяняем лістападаўскіх кліентаў", — кажа дырэктарка ЦЭХ Юлія Дарашкевіч.

ЦЭХ пераехаў на вуліцу Кастрычніцкую 2,5 года таму — пасля таго, як установу (таксама са скандалам) вымусілі пераехаць з памяшкання на праспекце Незалежнасці. За гэты час у культурнай прасторы прайшлі дзясяткі выстаў, фестываляў, сотні лекцый, прэзентацый.

 

ЦЭХ высяляюць з Кастрычніцкай, з'ехаць трэба цягам тыдня
Фота: Cech.by
ЦЭХ высяляюць з Кастрычніцкай, з'ехаць трэба цягам тыдня
Фота: CityDog.by
ЦЭХ высяляюць з Кастрычніцкай, з'ехаць трэба цягам тыдня

"Мы займаліся дабрачыннасцю і дапамагалі многім ініцыятывам, значным для грамадства, — працягвае Юлія Дарашкевіч. — Сімвалічна, што рашэнне пра нашае высяленне было прынятае падчас выставы аб цэнзуры і самацэнзуры ў мастацтве".

Арэнда культурнай прасторай памяшкання на другім паверсе ў апусцелым корпусе завода МЗОР аплачаная да 9 лістапада. Але па дамове арандадаўца абавязаны паведаміць пра дату высялення за 30 дзён, таму Юлія спадзяецца, што ЦЭХ затрымаецца на Кастрычніцкай да канца лістапада. А далей... "Нашай камандзе напэўна спатрэбіцца дапамога, і з пераездам, і фінансавая. Як толькі мы апрытомеем, кінем кліч", — кажа Дарашкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі