Цела 15-гадовай дзяўчыны знайшлі на брыльку пад'езда ў Брэсце
15-гадовая дзяўчына ў Брэсце загінула пры падзенні з вышыні. Падрабязнасці трагічнага здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Цела юнай брастаўчанкі знайшлі 22 кастрычніка каля 16:00 на бетонным брыльку над пад'ездам аднаго са шматкватэрных дамоў па вуліцы Маскоўскай. Экспертыза выявіла на целе пашкоджанні, характэрныя для падзення з вышыні, кажа прадстаўнік Следчага камітэта.
Паведамляецца, што дзяўчына жыла на дзевятым паверсе гэтага ж дома.
Праверкай інцыдэнту займаецца Брэсцкі міжраённы аддзел СК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.