Цэнтрвыбаркам Карпенкі назваў першую лічбу датэрміновага галасавання
Цэнтрвыбаркам Беларусі, якім кіруе Ігар Карпенка (прызначаны ў канцы 2021-га замест Лідзіі Ярмошынай) назваў першую лічбу датэрміновага галасавання, якое пачалося 22 лютага. Сцвярджаецца, што на рэферэндуме ўжо прагаласавалі 6,19% выбаршчыкаў. Найбольш на Гомельшчыне — 8,75%, найменш — у Магілёўскай вобласці, дзе напісалі 5,08%, у Мінску — 5,58%.
Тым часам у Вільні пачаў працу "Аператыўны штаб дэмакратычных сіл", у які ўвайшлі прадстаўнікі некалькіх структур, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Каардынацыйнай рады. Сярод яго задачаў — хуткае рэагаванне на падзеі, звязаныя з аб'яўленым уладамі Беларусі рэферэндумам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.