Цэны на прампрадукцыю ў ЕАЭС больш за ўсё выраслі ў Беларусі
Прыкметна вырасла прадукцыя вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар'ераў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Цэны на прамысловую прадукцыю ў студзені ў параўнанні са снежнем 2022 года ў Еўразійскім эканамічным саюзе крыху знізіліся — на 0,9%. За год падзенне коштаў выглядае больш вялікім — мінус 3,1%. Кошты, між іншым, упалі ў Расіі: на 0,9% за студзень і на 4,6% за год.
У шэрагу краін яны раслі. І больш за ўсё ў Беларусі, адзначае рэсурс "Позірк". У студзені (у параўнанні са снежнем 2022-га) цэны на прампрадукцыю ў Беларусі выраслі на 0,4%, а за год — на 12,4%. Так, прыкметна падаражэла прадукцыя апрацоўчай прамысловасці (+13,7%) і горназдабыўной, а таксама распрацоўкі кар'ераў (+10,8).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.