Чачэнец нелегальна прабіраўся “на лячэнне” праз беларуска-латвійскую мяжу
Канцавым пунктам яго вандроўкі была Германія, але беларускія памежнікі затрымалі падарожніка.
Памежнікі з полацкага атраду затрымалі ўвечары 24 жніўня грамадзяніна Расіі, які жыве ў Чачні. Нелегала знайшлі ў Браслаўскім раёне. Ён меў пры сабе мапу Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”, компас, два мабільныя тэлефоны, гадзіннік і невялікія сумы ў беларускіх і расійскіх рублях. Як патлумачыў чачэнец, ён планаваў трапіць на лячэнне ў Германію.
У той жа дзень мяжу з Літвой спрабавалі парушыць пяцёра грамадзян Грузіі, у тым ліку непаўналетнія. Яны накіроўваліся ў Еўрасаюз у пошуках лепшай долі.
У абодвух выпадках нелегалы затрыманыя, праводзіцца разбіральніцтва, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Фота з архіву