Чалавека года Віцебшчыны судзілі за "экстрэмізм"

Дзяніс Якаўлеў

Дзяніс Якаўлеў / vitebskspring.org

12 верасня ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска прайшоў суд над Дзянісам Якаўлевым, галоўным захавальнікам фондаў музея Міная Шмырова. Яго судзілі па артыкуле аб распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Рашэнне суда невядомае, паведамляе "Віцебская вясна".

Якаўлеў больш за 16 гадоў працуе ў музеі, а таксама з'яўляецца вядомым у Віцебску папулярызатарам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 2022 годзе Віцебскі аблвыканкам прысудзіў яму званне "Чалавек года Віцебшчыны" ў намінацыі "сацыяльная сфера".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі