Чалы: антываенныя лозунгі маглі б стаць агульнымі для розных беларусаў

Чалы: антываенныя лозунгі маглі б стаць агульнымі для розных беларусаў

Антываенныя лозунгі маглі б стаць агульнымі для розных беларусаў: і для тых, хто падтрымлівае ўладу ("ябацькаў"), і для тых, хто яе не падтрымлівае ("змагароў"). Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё выказаў незалежны аналітык Сяргей Чалы. Ён паразважаў пра тое, як жыхары нашай краіны могуць адрэагаваць на перспектыву ўдзелу беларускага войска ў магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

"Я думаю, што антываенны рух можа мець перспектывы, — кажа Чалы. — Магчыма, што ў гэтай сітуацыі гэта быў бы лозунг, які мог бы стаць агульным для гэтых двух "ядзерных электаратаў", якія, як мы ведаем, цяпер вельмі моцна расколатыя. Кожны ігнаруе існаванне іншага".

Сяргей Чалы мяркуе, што такімі лозунгамі маглі б стаць няўдзел і недалучэнне Беларусі да планаў Расіі ў дачыненні Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі