Чалы: Апошнія тры гады прагноз росту ВУП быў толькі стымулам

Нагадаем, што сёння стала вядома пра змены ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год. Згодна з імі, прагноз росту ВУП на наступны год зніжаны з 9,6% да 5,7%.



Сяргей Чалы: "9,5%, якія планаваліся раней, былі зусім нерэалістычнай лічбай. І нават 8,5% на гэты год рэалістычнымі не выглядаюць. Разрыў паміж рэальнасцю і жаданнямі станавіўся ўжо проста непрыстойным. Таму і паспрабавалі хоць неяк зрабіць прагноз падобным да таго, што можа адбыцца".



Зрэшты, і новую лічбу ў 5,7% эканаміст лічыць мала рэалістычнай.



Чалы: "У нас жа традыцыйна прымаецца прагноз не столькі як лічба ацэначная... Ужо, здаецца, год трэці запар бярэцца нейкая аптымістычная лічба. Як аднойчы выказаўся міністр эканомікі Снапкоў: тая, якая можа быць, калі ўсе зоркі сыйдуцца".



Эксперт параўноўвае гэтыя паказчыкі з позняй савецкай эпохай. Тады прагнозная лічба рабілася заведама завышанай, каб вынік быў хаця б напалову ад прагнознага.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі