У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі Сяргея Чалага
Сяргей Чалы / Euroradio
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі Сяргея Чалага. Адпаведнае рашэнне 19 лютага прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. "Экстрэмісцкімі" прызнаныя старонкі Чалага ў Instagram, Telegram, TikTok, Facebook, а таксама яго YouTube-канал.
Сяргей Чалы — незалежны аналітык, з 2020-га вымушана жыве за мяжой. Летась стартаваў яго чарговы праект — вечаровае шоу "Ноч з Чалым".
У лістападзе 2023-га ГУБАЗіК правёў ператрус у мінскай кватэры Чалага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.