Чалы: Падатак на ўклады прынялі, каб кароткатэрміновых укладаў стала менш
Дэкрэт "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады(дэпазіты)", які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 лістапада, пакуль не апублікаваны. Але па неафіцыйных звестках адно з новаўвядзенняў — падатак на даход з укладаў у рублях і валюце. Гэта датычыць кароткатэрміновых укладаў — тэрмінам менш за два гады. Ад гэтага выйграе толькі бюджет, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы.
Чалы: "Для кароткіх укладаў працэнтная стаўка будзе на 13% ніжэй. Выгаду атрымлівае бюджет, банк усё адно будзе выплачваць грошы па ўкладу. Прасцей было б проста панізіць працэнтную стаўку і банкам было б лепш. А так банкам лепш не становіцца, толькі бюджету. Задача, каб кароткатэрміновых укладаў стала менш".
Такую практыку эканаміст называе рэдкай і не лагічнай. Але Нацбанк даўно збіраўся паменшыць кароткатэрміновыя ўклады, адзначае Сяргей Чалы.
Эканаміст пра падатак на дэпазіты: Шукаюць крыніцы для бюджэту
У Беларусі ўвядуць падаходны падатак на шэраг укладаў
З'явіўся тэкст дэкрэта Лукашэнкі аб падатку на ўклады (фота)
Здымак з архіву.