Чаму аднаўляць помнікі даўніны людзі мусяць самастойна?

Чаму аднаўляць помнікі даўніны людзі мусяць самастойна?

У Беларусі дастаткова шмат храмаў, сядзіб ды іншых пабудоў, якія знаходзяцца ў занядбаным стане. Адна з такіх сядзіб, сядзіба Храптовічаў, знаходзіцца ў Шчорсах. І каб адрадзіць яе, у траўні 2017 года быў створаны адмысловы фонд — "Шчорсы і Храптовічы" . Місія арганізацыі адрадзіць сядзібу Храптовічаў у Шчорсах, а таксама стварыць на яе базе папулярны культурна-турыстычны цэнтр, які будзе прыцягваць турыстаў і дапаможа аграгарадку Шчорсы ў эканамічным і культурна-асветніцкім развіцці.


Чаму мясцовыя ўлады не могуць самастойна аднавіць сядзібу і давялося ствараць адмысловы фонд? Хто будзе гаспадаром сядзібы пасля таго, як яе адновяць? Ці шмат ахвотных паўдзельнічаць у адраджэнні старой сядзібы?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар фонду "Шчорсы і Храптовічы" Ганна Булда

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі