Чаму Беларусь не здольная прайсці па кітайскім шляху развіцця
Па склаўшыхся стэрэатыпах развіццё сучаснай Беларусі параўноўваюць з Кітаем. Аднак, як сведчаць эксперты, немагчыма параўноўваць маленькую еўрапейскую краіну з эканамічным гігантам Азіі. Палітолаг Андрэй Фёдараў перакананы, што “Белая Русь” мала падобная да Кампартыі Кітая. А Пётр Марцаў сумняваецца, што Беларусь здолее правесці эканамічныя рэформы па кітайскім прыкладзе. “Я вам вельмі ўдзячны за тое, што вы зрабілі для нас. І вы можаце быць упэўнены, што мы адкажам узаемнасцю на тыя інвестыцыі, якія вы ажыццявілі ў Беларусь”.
Гэта Аляксандр Лукашэнка гаворыць пра Кітай. Наколькі “кітайская” мадэль развіцця краіны прыдатная для Беларусі? Еўрарадыё вырашыла паспрабаваць знайсці ў Паднябеснай і Сінявокай агульныя рысы развіцця і даведацца, што варта Беларусі пераймаць ад кітайцаў.
На працягу амаль ста гадоў лідэры Кітая абяцалі свайму народу тую або іншую форму дэмакратыі. Сунь Ятсэн, Мао Цзэдун і Дэн Сяопін разумелі пад дэмакратыяй цалкам розныя рэчы. Азначэнне Сунь Ятсэна – гэта канстытуцыйнае кіраванне з усеагульным выбарчым правам, вольнымі выбарамі і падзелам улад. Гэта найболей блізка да заходнееўрапейскага разумення дэмакратыі. Мао і Дэн сваёй дзейнасцю паказалі, што, насуперак іх заявам, дадзенае паняцце мала што для іх значыла. Усе тры палітыкі сыходзіліся, аднак, у адным: дэмакратыя не самамэта, а механізм, які дазваляе дамагчыся рэальнай задумкі – ператварыць Кітай у краіну, якую ўжо не запалохаюць замежныя дзяржавы.
З эканомікай у Паднябеснай наогул зусім проста. Насельніцтва хапае, таму і тэмпы эканамічнага росту краіны з прыходам да ўлады Дэн Сяопіна дасягнулі самых высокіх паказчыкаў. Ня дзіўна, што пры сённяшніх дасягненнях у эканоміцы Кітая шмат хто забываецца на тую ж палітыку. Гэта якраз той выпадак, калі грошы “выключаюць” шмат якія іншыя эмоцыі.
Сітуацыя з параўнаннем Беларусі і Кітая – справа не вельмі ўдзячная. З аднаго боку, канешне, паралелі так і напрошваюцца: адсутнасць дэмакратыі, прэсінг на незалежныя СМІ, кепская сітуацыя з правамі чалавека і гэтак далей. З іншага – тое, што нават у камуністычным Кітаі генеральны сакратар кантралюецца прадстаўнікамі той жа Кампартыі. У Беларусі ўсе рашэнні прымаюцца адным чалавекам. Гаворыць палітолаг Андрэй Фёдараў:
“Там сапраўды Кампартыя адыгрывае галоўную кіруючую ролю ў грамадстве, прычым вельмі моцную. А ў нас фактычна адна асоба выконвае гэтую ролю. У Кітаі ж першая асоба вельмі ўплывовая, аднак яна кантралюецца іншымі кіраўнікамі (Палітбюро і Цэнтральны Камітэт КПК)”
Цягам апошніх двух гадоў у Беларусі спрабуе аформіцца партыя ўлады – што сапраўды нагадвае кітайскі шлях развіцця з кіруючай роляй адной партыі. На сённяшні дзень менавіта “Белая Русь” прэтэндуе на гэтую ролю. Аднак, на думку Андрэя Фёдарава, робіцца гэта не па кітайскай схеме, а па расійскай:
“Пакуль што са стварэннем партыі “Белая Русь” нічога не атрымліваецца. Трэба паглядзець яшчэ, што з гэтага будзе. Яны самі адхрышчваюцца ад таго, што яны – будучая партыя. Называюць сябе рухам. Аднак мне падаецца, што партыі кітайскага тыпу ці тыпу КПСС у нас не будзе. Гэта будзе хутчэй падобнае да расійскай схемы: “Адзіная Расія” – партыя, створаная “пад адну асобу” менавіта дзеля падтрымкі гэтай асобы”.
Напэўна, галоўнае, што перашкаджае Беларусі развівацца па кітайскім шляху – немагчымасць пры тагачасным рэжыме дасягнуць тэмпаў эканамічнага росту Паднябеснай. Працягвае палітолаг Пётр Марцаў:
“Беларусь і Кітай абсалютна непадобныя краіны. Не па гісторыі, не па маштабам. Калі падыходзіць зусім фармальна, то мы б маглі пазычыць кітайскі досвед рэформаў менавіта з эканомікі. Беларусь дастаткова блізкая да таго, каб рэалізаваць кітайскую мадэль. Аднак “кітайскай” яе можна будзе назваць вельмі і вельмі ўмоўна, бо мы дастаткова далёкія ад пераўтварэнняў у эканоміцы па кітайскай мадэлі. На жаль, Беларусь пакуль што не гатовая да такіх маштабных зменаў у эканоміцы”.
На думку спадара Марцава, у Беларусі наўрад ці магчымая поўная калька кітайскай мадэлі развіцця, бо ўсё ж такі наша краіна – гэта Еўропа:
“Канешне, усё магчыма. Аднак я думаю, што ў нас будуць нейкія свае інавацыі, нават нягледзячы на падобныя прыкметы”.