Чаму развал Расіі — гэта не шанец, а пагроза для Беларусі і як нас уратуе КР

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Падчас выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную рады ад кандыдатаў з розных спісаў прагучала шмат не толькі абяцанняў рознага ўзроўню выканальнасці і адпаведнасці рэчаіснасці, але і даволі спрэчных заяў. Гэта і пра “мільён шэнгенскіх віз” для беларусаў, і пра “калектыўную адказнасць ў выглядзе стаяння на мяжы”, і пра “піяршчыка выбараў Каца”, і пра “пагрозы для Беларусі ў выпадку развалу Расіі” — было шмат усяго. Але ж рана ці позна, а за свае словы трэба будзе несці адказ…

Якое ўражанне ад самой кампаніі і чаму “бабарыкінцы” не пайшлі на выбары сваёй “калонай”? Краўцоў далучыўся да “Моладзевага наступу” праз іх праграму ці праграма МН пісалася пад дыктоўку Краўцова? Якія пагрозы для незалежнасці і самога існавання Беларусі існуюць ў выпадку развалу Расіі і што КР можа рэальна зрабіць для беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэлегат Каардынацыйнай рады ад “Моладзевага наступу”, сябра штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі