Чаму ўспыхнула Грузія і што будзе далей. Меркаванне медыяэксперта

Разгон пратэстаў у Грузіі / Медуза
Разгон пратэстаў у Грузіі / Медуза

"Улады Грузіі хочуць падарваць грамадзянскую супольнасць і знішчыць сапраўды моцны няўрадавы сектар", — так каментуе законапраект аб "замежных агентах", супраць якога выступілі тысячы грамадзян, галоўная рэдактарка "Медиасети", грузінская журналістка Дыяна Петрыяшвілі.

Апазіцыянеры бачаць у ініцыятыве "руку Масквы", спробу пераймання крамлёўскага досведу ў стварэнні "рэпрэсіўнага механізму", а таксама перашкоду для ўступлення Грузіі ў Еўрапейскі саюз і NATO. Нягледзячы на жорсткія разгоны з выкарыстаннем вадамётаў і слезацечнага газу, праз тры дні пратэстаў удзельнікі дэманстрацый дамагліся ад уладаў абяцання адклікаць законапраект. Але ці варта гэтаму абяцанню верыць?

У інтэрв'ю Еўрарадыё Дыяна Петрыяшвілі расказвае пра тое, як грузінскія ўлады настройваюць супраць сябе грамадзянскую супольнасць і даводзяць людзей да вулічных дэманстрацый.

Почему вспыхнула Грузия и что будет дальше. Мнение медиаэксперта

Дыяна Петрыяшвілі: Грузінскаму ўраду ўдалося знішчыць судовую ўладу і падмяць пад сябе парламент. Сёння ўлады кантралююць практычна ўсе сферы жыцця, акрамя вось гэтага трэцяга сектару грамадзянскай супольнасці, які па-ранейшаму застаецца моцным і аўтарытэтным.

Да яго адносяцца і СМІ. Законапраектам аб "замежных агентах" улады абвясцілі паляванне на невялікія свабодныя няўрадавыя медыя.

Еўрарадыё: Адкуль ён наогул узнік?

Дыяна Петрыяшвілі: Не так даўно ў Грузіі з'явіўся грамадскі рух, які нібыта адкалоўся ад кіраўнічай партыі. Па сутнасці гэта тыя ж людзі з урада, якія хочуць зрабіць выгляд, што яны таксама трошкі апазіцыя. Паўгода свайго існавання яны займаюцца тым, што на поўным сур'ёзе прасоўваюць тэорыі змовы.

Напрыклад, яны кажуць, што ўся Еўропа і Амерыка ставяць сваёй галоўнай мэтай зладзіць у Грузіі дзяржаўны пераварот, знішчыць дзейную ўладу, уцягнуць Грузію ў вайну і гэтак далей.

І вось гэтымі страшылкамі яны займаюцца паўгода, прасоўваючы ідэю таго, што атрымальнікі заходніх грантаў у Грузіі — насамрэч здраднікі. Маўляў, яны таксама хочуць зладзіць пераварот і вайну з Расіяй.

Еўрарадыё: Чаму грузінскае грамадства так востра ўсё ўспрымае?

Дыяна Петрыяшвілі: Людзі даўно падазравалі, што грузінскія ўлады насамрэч скачуць пад дудку Крамля, пры гэтым робячы выгляд, што выступаюць за еўраінтэграцыю, еўрапейскія каштоўнасці, за тое, каб Грузія развівалася. А насамрэч яны падтрымліваюць Расію.

Гэта трымалася на ўзроўні падазрэнняў даволі доўга, але стала відавочным летась, калі пачалася вайна. Грузіны ўбачылі, што ўлады адрэагавалі на яе стрымана, не асабліва імкнуліся выказваць салідарнасць і падтрымліваць Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі