“Чарадзей”: чым адметны прэм’ерны беларускі мюзікл — эфір з Арловым

Раман Арлоў / Еўрарадыё

Раман Арлоў / Еўрарадыё

Завяршаецца год, і насуперак усім праблемам, з якімі нам давялося цягам адыходзячага 2023 года сутыкнуцца, набліжаюцца святочныя дні. Тыя ж самыя Каляды, якія любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. І магчымасці адсвяткаваць у беларускіх дзетак і іх бацькоў ёсць. Прычым, у фармаце, як мы святкавалі Каляды яшчэ на радзіме — разам з удзельнікамі музычнага тэатра Рамана Арлова. Такім чынам, 9 і 10 снежня Раман Арлоў і яго каманда запрашаюць усіх ахвочых на прэм’еру мюзікла “Чарадзей”.

Ці ёсць магчымасці і ў эміграцыі ствараць і ладзіць святочныя мерапрыемствы для беларусаў і па-беларуску? Чым адметная святочная праграма, падрыхтаваная сёлета? Што можна зрабіць, каб захаваць за мяжой сваю беларускасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік музычнага тэатра Рамана Арлова, музыкант, кампазітар і рэжысёр Раман Арлоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі