Чарговае здарэнне ў прысутнасці Януковіча — афіцэр секануў шабляй (відэа)
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Кіеве на ўрачыстай цырымоніі сустрэчы азербайджанскага прэзідэнта Ільхама Аліева.
Капітан ганаровай варты здаваў рапарт і шабляй збіў сабе фуражку. Праўда адразу ж злавіў яе.
"Беларускі партызан" адзначае, што калі Аліеў глядзеў на афіцэра з жахам, дык украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч толькі ўсміхнуўся. Падобныя выпадкі з ім адбываюцца рэгулярна. Некалькі гадоў таму Януковіч разам з Дзмітрыем Мядзведзевым (тады яшчэ прэзідэнтам Расіі) ускладаў вянкі. Раптоўна парыў моцнага ветру скінуў вянок... на галаву Януковіча.