Чарговае здарэнне з самалётам "Белавія"

Чарговае здарэнне з самалётам "Белавія"

Чарговае здарэнне з самалётам "Белавія". На гэты раз давялося яго замяніць на рэйс з Мінска ў Хургаду. Як паведамляе тэлеграм-канал @sputnikby, у прэс-службе авіякампаніі кажуць пра інцыдэнт падчас буксіроўкі самалёта Boeing 737−800, які адбыўся ў аўторак уначы. "Была пашкоджана заканцоўка (вінглет) левага паўкрыла паветранага судна ў выніку сутыкнення з тэлескапічным трапам", — адзначаюць там.

У выніку рэйс у Егіпет давялося затрымаць на 4 гадзіны. Быў прадастаўлены рэзервовы самалёт, і пасажыры раніцай паляцелі ў Хургаду.

У панядзелак борт "Белавія", які ляцеў у Турцыю праз Расію, здзейсніў вымушаную пасадку ў Маскве. Экіпаж падаў сігнал бедства праз праблемы з адным з рухавікоў. Пасажыры паляцелі ў Анталію на запасным самалёце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі