Чарговая акцыя Уладзіслава Бохана: беларус стаў "даверанай асобай" Пуціна
![Уладзіслаў Бохан на экране ў горадзе Югра Кемераўскай вобласці РФ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/b02.jpg.webp?itok=zaaSphHj)
Уладзіслаў Бохан на экране ў горадзе Югра Кемераўскай вобласці РФ / t.me/ula_bo/
Беларускі акцыяніст Уладзіслаў Бохан стаў "даверанай асобай" Уладзіміра Пуціна. Расійскія настаўнікі на даручэнне пранкера праанансавалі сустрэчу — павесілі плакаты. А ў горадзе Юрга Кемераўскай вобласці афішы з надпісам "За нашага прэзідэнта!" транслявалі таксама на экране ў фае школы №14.
Нават QR-код, які вядзе на канал Бохана, не збянтэжыў педагогаў. Дарэчы, гэтаксама, як і аб'ява ў колерах украінскага сцяга пад афішай.
Уладзіслаў Бохан у апошнія гады жыве за мяжой. Летась пранкер назваў сябе "героем РФ" і заклікаў школы арганізаваць акцыю, і яны адгукнуліся! А калужскія настаўнікі і школьнікі, дзякуючы Бохану, павіншавалі з днём нараджэння Уладзіміра Пуціна, трымаючы ў руках фота... Сцяпана Бандэры, лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у 1930-1950-я гады.
![Чарговая акцыя Уладзіслава Бохана: беларус стаў "даверанай асобай" Пуціна](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/B03.jpg.webp?itok=KoPWCPUr)
![Чарговая акцыя Уладзіслава Бохана: беларус стаў "даверанай асобай" Пуціна](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/B01_1.jpg.webp?itok=kn6Xist4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.