Чарговы затрыманы — кіраўнік бабруйскага клуба "Патрыёт" Мікалай Міхалькоў

Чарговы затрыманы — кіраўнік бабруйскага клуба "Патрыёт" Мікалай Міхалькоў

У Бабруйску затрымалі кіраўніка мясцовага вайскова-спартыўнага клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на яго брата — заснавальніка "Белага легіёна" Сяргея Бульбу (раней Чыслава).

Паводле папярэдніх звестак, 23 сакавіка Мікалая Міхалькова запрасілі на гутарку ў КДБ Бабруйска. З таго часу ён не выходзіў на сувязь, а яго машына знаходзіцца каля будынку ведамства.

Міхалькоў раней быў кадравым афіцэрам, служыў у адной з паветрана-дэсантных брыгад спецыяльнага прызначэння.

21 сакавіка яго сына, Яна Міхалькова, затрымалі па справе аб падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманыя таксама іншыя ўдзельнікі і выхаванцы клуба "Патрыёт". 

Па звестках дзяржаўных СМІ, па гэтай справе затрыманыя ўжо 26 чалавек. Гэта пераважна былыя чальцы арганізацыі "Белы легіён", а таксама маладафронтаўцы. Спецслужбы заяўляюць, быццам пры ператрусах яны знайшлі зброю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі