Чарговыя спартыўныя федэрацыі адхілілі беларусаў ад спаборніцтваў

Чарговыя спартыўныя федэрацыі адхілілі беларусаў ад спаборніцтваў

Чарговыя спартыўныя федэрацыі адхілілі беларусаў і расіян ад спаборніцтваў. Гаворка пра цяжкую атлетыку, таэквандо, водныя лыжы, плаванне.

Выканкам Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі не толькі адхіліў беларускіх спартсменаў ад міжнародных і кантынентальных спаборніцтваў, але і забараніў праводзіць у РБ турніры пад эгідай арганізацыі.

Сусветная федэрацыя таэквандо, пішучы пра забарону беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, адзначае, што прычына ў сітуацыі ва Украіне (Расія — агрэсар, а Беларусь — яе саюзнік).

Еўрапейская ліга плавання таксама ўвяла забарону, як і Міжнародная федэрацыя водных лыж і вейкборда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі