Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на тэракты ў Брусэлі
Вядомы сатырычны часопіс Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру пасля тэрактаў у Бруселі. На сваім сайце выданне намалявала падазраваных у арганізацыі тэрактаў у аэрапорце і метро. На малюнку ёсць надпіс: "Апошнія словы джыхадзістаў: ты ўзяў каля акна або каля праходу?".
22 сакавіка ў Бруселі адбыліся тры выбухі — два ў аэрапорце і адзін у метро. Паводле неафіцыйных звестак, пры выбухах у сталіцы Бельгіі загінулі больш за 30 чалавек. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што раненні атрымалі каля 300 чалавек. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава".
Фота: charliehebdo.fr