Чарнагорыя аб'явіла пра перамогу над COVID-19 і атрымае ад ЕС 60 млн еўра
Чарнагорыя аб'явіла пра перамогу над COVID-19 — усе пацыенты паправіліся. "У нашай краіне больш няма інфіцыраваных вірусам...", — заявіў чарнагорскі ўрад. Чарнагорыя была апошняй краінай, у якой не было выпадкаў заражэння каранавірусам і толькі 17 сакавіка быў атрыманы першы станоўчы вынік тэсту. Ад таго часу заразіліся 324 чалавекі, 9 з іх памерлі.
Два апошнія тыдні ў краіне не фіксавалі новыя выпадкі. Статыстыку сапсаваў грамадзянін Сербіі, які заразіўся COVID-19. Але яго адправілі лячыцца на радзіму і не ўключалі ў афіцыйную статыстыку. Спецыялісты выказваюць меркаванне, што малая колькасць праведзеных у Чарнагорыі тэстаў не дае ўяўлення пра рэальную сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса, паведамляе tass.ru.
Тым часам Савет ЕС аб'явіў, што накіруе на мэты барацьбы з каранавірусам 3 млрд еўра. Грошы атрымаюць 10 краін, у тым ліку і Чарнагорыя — 60 мільёнаў еўра. Найбольш атрымае Украіна — 1,2 млрд еўра. Беларусі ў спісе краін няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.