Эксперт: Ад віруса-вымагальніка ўратуюць апошнія абнаўленні Windows

Эксперт: Ад віруса-вымагальніка ўратуюць апошнія абнаўленні Windows

Камп’ютары па ўсім свеце атакуе новы вірус-вымагальнік “Wana crypt0r”. Ён шыфруе файлы такім чынам, што камп’ютар блакуецца. Ад карыстальніка патрабуюць пералічыць ад 300 да 600 долараў у біткоінах. Вірус распаўсюджваецца толькі на камп’ютарах з аперацыйнай сістэмай Windows.

Ад віруса дапамагаюць новыя абнаўленні Windows, а таксама рэзервовыя копіі сістэмы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў спецыяліст па бяспецы Аляксей Чарняеў.

Чарняеў: “Па-першае, трэба заўжды рабіць рэзервовыя копіі, тады, незалежна ад таго, што здарылася, можна аднавіць сістэму з рэзерва. Калі сістэма цалкам абноўленая, то яна ў бяспецы. Microsoft тэрмінова выпусціў абнаўленні, якія закрываюць гэтую праблему”.

Новы вірус-вымагальнік “Wana crypt0r” “захапіў” ужо больш за 200 тысяч камп’ютараў у 150 краінах. 12 траўня вірус заблакаваў камп’ютары ў лякарнях Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі.

Эксперт: Ад віруса-вымагальніка ўратуюць апошнія абнаўленні Windows

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі