“Час пустазелля”: як выжыць у часы бясчасся і не страціць сябе — эфір
Ганна Янкута / Еўрарадыё
Яскравыя гістарычныя падзеі натхняюць творчых людзей на іх асэнсаванне і спробы ўсвядоміць іх уздзеянне на чалавека. “Час пустазелля” Ганны Янкута — гэта спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. У кнізе перапляліся сапраўдныя і выдуманыя гісторыі — пра бежанства і эміграцыю, пра валанцёрства пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, пра межы і мовы, пра Мінск і Варшаву, Кракаў і Гародню, а таксама пра пошук адказаў на ўсе пытанні ў варшаўскім геалагічным музеі.
Як з хаатычных дзённікаў 2022 года вырасла гісторыя на мяжы мастацкай і дакументальнай прозы? Як мінулае пераплятаецца з будучыняй і чаму кніга памірае, як толькі яе надрукуюць? Ці дапамагаюць падарожжы захоўваць творчы імпэт і ці страчваем мы сувязі з айчынай, знаходзячыся далёка ад яе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.