Часова забаронены ўвоз у Расію памідораў з Беларусі
Часова забаронены ўвоз у Расію свежых памідораў з Беларусі, пастаўкамі якіх займаўся беларускі экспарцёр ААТ "Дорорс". Рассельгаснагляд спасылаецца на выпадкі выяўлення віруса мазаікі пепіна. Пры гэтым на прадукцыю былі фітасанітарныя сертыфікаты, выдадзеныя Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.
Забарона на пастаўкі згаданай прадукцыі пачынае дзейнічаць 26 ліпеня. "Мера будзе дзейнічаць да правядзення беларускім бокам расследаванняў па дадзеных выяўленнях і прадастаўлення інфармацыі аб праведзеных мерапрыемствах", — паведамляе расійскае ведамства.
На гэтым тыдні РФ забараніла ўвоз васьмі партый памідораў з Беларусі. Расійскія спецыялісты спасылаліся на згаданы вірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.