Частку акцыяў МАЗа могуць прадаць Венесуэле

Кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага заводу працягвае перамовы з Венесуэлай пра магчымасць продажу часткі акцый прадпрыемства. Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, паведаміў генеральны дырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі. Нагадаем, плануецца прадаць 25% пакета акцый. Гендырэктар кажа, што сёння прадпрыемства вырашае пытанне пра прыцягненне незалежнай ацэначнай кампаніі для ацэнкі МАЗа.

Бароўскі адзначыў, што прадпрыемства актыўна супрацоўнічае з Венесуэлай. Там адкрыюць зборачную вытворчасць грузавікоў "МАЗ" магутнасцю 5 тысяч адзінак у год. Акрамя гэтага, у Венесуэлу пастаўляецца 800 аўтобусаў. Па словах гендырэктара, Уга Чавес выказаў жаданне стварыць зборачную вытворчасць і аўтобусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі