Частку гледачоў брэсцкага канцэрта "Акіяна Эльзы" не пусцяць у залу

Пра гэта паведамляе іnterfax.by са спасылкай на Брэсцкую абласную філармонію.



Дырэктар філармоніі Ігар Рубацкі распавёў, што дапушчальная колькасць наведвальнікаў на пляцоўцы Лядовага палаца, дзе будзе праходзіць канцэрт, — 1307 чалавек. Тым часам кампанія "Біг Шоў Прамоўшн", якая прывезла ўкраінскіх музыкаў у Беларусь, не паведамляючы нікому, укінула на Ticketpro дадатковыя квіткі. Па словах дырэктара філармоніі, на нарадзе ўсіх зацікаўленых арганізацый (МУС, МНС і інш.) было вырашана прапускаць на канцэрт толькі тых, хто купіў квіткі праз філармонію. Гэта значыць, тую колькасць гледачоў, якая прадугледжаная нарматывамі.



Дырэктар філармоніі дадаў, што арганізатары мерапрыемства папярэджаныя аб праблеме і неабходнасці вярнуць грошы за квіткі, прададзеныя праз Ticketpro.by.



Канцэрт гурта "Акіян Эльзы" адбудзецца 5 снежня ў Лядовым палацы Брэста.



Фота — relax.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі