Чавес заклікаў ствараць у Венесуэле “беларускія” калгасы

Уга Чавес прапанаваў для пад'ёму сельскагаспадарчай вытворчасці ствараць калгасы.

Прэзідэнт Венесуэлы нагадаў, што "калгасы былі створаныя ў савецкія часы" і ў цяперашні час працягваюць "паспяхова працаваць" у Беларусі, якую ён нядаўна наведаў. Пра гэта Чавес распавёў на суботнім пасяджэнні Савета міністраў Венесуэлы.

Паводле яго слоў, ён накіраваў у парламент законапраект аб стварэнні Федэральнага савета ўрада ў мэтах павышэння эфектыўнасці кіравання краінай.

Прэзідэнт заклікаў губернатараў актыўней удасканальваць вытворчую базу і формы ўласнасці на сродкі вытворчасці для паскоранага прасоўвання да "баліварыянскага сацыялізму", перадае ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі