Чайка скрала iPhone і зняла гэта на відэа
Чайка скрала iPhone і зняла гэта на відэа. Здарэнне адбылося на пляжы ў брытанскім гарадку Эксмут. Хлоя Рэйне пайшла на прабежку і пакінула ўключанай відэакамеру на iPhone. Раптоўна з'явілася чайка, якая схапіла тэлефон і пабегла.
Як адзначае УНІАН, амаль адразу ж чайка кінула iPhone, пры гэтым яна паспела патрапіць у кадр на месцы "злачынства".