ЧБ Беларусі па футболе: “Нёман” атрымаў буйную паразу ад “Мінска”
На сваім полі гродненцы прайгралі — 2:4.
Таксама сёння ў рамках 24-га тура гулялі дзве каманды з верхняй шасцёркі турнірнай табліцы — “Тарпеда-БелАЗ” і “Гомель”. Жодзінцы здолелі атрымаць валявую перамогу над гасцямі — 2:1. Дзякуючы гэтай перамозе, яны скарацілі адставанне ад “Шахцёра” на 3 балы і яшчэ могуць уключыцца ў змаганне за бронзавыя ўзнагароды.
Нагадаем вынікі матчаў 24-га тура, якія прайшлі ў суботу, 20 верасня: “Шахцёр” — “Нафтан” — 2:0, “Дняпро” — “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Белшына” — “Слуцк” — 2:1.
Завяршыцца 24-ты тур 22 верасня, у панядзелак: згуляюць БАТЭ і мінскае “Дынама”.