ЧБ па футболе: дэрбі ў Барысаве скончылася нічыёй

Барысаўскі клуб БАТЭ на сваім полі прымаў суседзяў — жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”. Барысаўчане ўдала рэалізавалі пенальці на 7-й хвіліне гульні і крыху расслабіліся, што і дазволіла іх супернікам зраўняць лік на 39-й хвіліне. У другім тайме БАТЭ не змог пераламіць ход гульні і выйсці наперад. Такім чынам, гульня скончылася з лікам 1:1. БАТЭ згубіў два ачкі і цяпер зноў можа страціць пазіцыю лідара турнірнай табліцы.

З такім самым лікам скончыўся і сённяшні матч “Мінска” з “Белшынай” — 1:1, а вось “Слуцк” у сябе дома выйграў у брэсцкага “Дынама” — 1:0.

Заўтра, 14 верасня, гэты тур чэмпіянату завершыцца матчамі “Дынама” (Мінск) — “Шахцёр”, “Нафтан” — “Гомель”, “Нёман” — “Дняпро”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі