ЧБ па футболе: Мінскае “Дынама” перамагло “Гомель”

“Гомель” прымаў мінскае “Дынама” на сваім полі 18 кастрычніка ў рамках 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гасцям дасталася заслужаная і пераканаўчая перамога: лік гульні — 0:2. Галамі адзначыліся Франк Джа Джэджэ (20) і Алег Вераціла (87).

“Дынама” ўпэўнена трымаецца на другім радку турнірнай табліцы і ўсё яшчэ мае шансы на чэмпіёнства: паміж ім і БАТЭ розніца ўсяго ў тры ачкі. “Гомель” замыкае верхнюю шасцёрку ў табліцы.

Таксама сёння згулялі каманды з ніжняй часткі табліцы: брэсцкае “Дынама” прымала “Мінск” і прайграла яму — 1:2. “Мінск” знаходзіцца на сёмым месцы, брэсцкае “Дынама” — на перадапошнім. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі