ЧБ па футболе: “Нафтан” атрымаў разгромную паразу ад “Тарпеда-БелАЗ”
19 кастрычніка скончыўся 27-мы тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Ключавой гульнёй сённяшняга дня была сустрэча “Нафтан” — “Тарпеда-БелАЗ”. Для навапалачан яна мела важнае значэнне, бо перамога давала ім магчымасць зноў дагнаць “Шахцёр” і вярнуцца на трэцяе месца. Аднак гэтага не здарылася: жодзінцы разграмілі гаспадароў поля з лікам 1:5, прычым тарпедаўцы Вячаслаў Глеб і Дзмітрый Платонаў адзначыліся ў гэтай гульні дублямі.
Таксама ў нядзелю згулялі каманды з ніжняй часткі турнірнай табліцы: “Слуцк” без цяжкасцяў перамог “Дняпро” (2:0), а “Белшына” саступіла “Нёману” (1:3).