ЧБ па футболе: “Тарпеда-БелАЗ” выбраўся на 4-е месца

2 лістапада салігорскі “Шахцёр” гуляў на выездзе з наваполацкім “Нафтанам”. Матч не выявіў пераможцы і скончыўся “сухой” нічыёй — 0:0. “Гомель” прымаў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” і прайграў — 0:1.

Таксама згулялі каманды з ніжняй паловы турнірнай табліцы — “Мінск” адолеў “Нёман” з лікам 2:1.

За тры туры да завяршэння чэмпіянату верхняя шасцёрка ў табліцы выглядае наступным чынам: БАТЭ (64 ачкі), мінскае “Дынама” (60), “Шахцёр” (45), “Тарпеда-БелАЗ” (43), “Нафтан” (42), “Гомель” (35).

Прычым жодзінскі клуб змог выйсці на чацвёртае месца, дзякуючы таму, што “Нафтан” згубіў ачкі ў матчы з “Шахцёрам”. У выніку перамогі навапалачан “Тарпеда” застаўся б на 5-м месцы.

Дарэчы, жодзінцы яшчэ маюць шансы выбрацца на трэцяе месца, бо разрыў паміж трыма асноўнымі прэтэндэнтамі на “бронзу” цяпер мінімальны — усяго па адным бале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі