"Чэлсі" выйграў Кубак англійскай лігі (відэа)

Клуб "Чэлсі" пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Жазэ Маўрынью выйграў Кубак англійскай лігі. У фінальным матчы "Чэлсі" абыграў "Тотэнхэм" з лікам 2:0. Галы забілі Джон Тэры і Дыега Коста.

Для лонданскай каманды гэта пяты Кубак лігі. Раней "Чэлсі" выйграваў гэтую ўзнагароду ў 1965, 1998, 2005 і 2007 гадах.

Дарэчы, для Маўрынью гэта яго першы трафей пасля 2012 года. Тады яго падапечныя з мадрыдскага "Рэала" заваявалі Кубак Іспаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі