"Чэлсі" выйграў па пенальці ў "Барселоны" (відэа)

Лонданскі "Чэлсі" выйграў у амерыканскім горадзе Лэндоверы па пенальці ў "Барселоны". Гэта быў матч Міжнароднага кубка чэмпіёнаў. Асноўны час скончыўся ўнічыю 2:2. Эдэн Азар (на здымку) вывеў наперад "Чэлсі" на 10-й хвіліне, на 52-й Луіс Суарэс лік зраўняў, а на 66-й Сандро Рамірэс вывеў "Барсу" наперад. Аднак Гары Кэхіл на 85-й хвіліне зноў зрабіў лік нічыйным.

Пенальці лепш прабівалі футбалісты "Чэлсі" (рашаючы удар зрабіў Лоік Рэмі), а ў "Барселоны" 11-метровыя не рэалізавалі Ален Халілавіч і Херард Піке.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі