Чэмпіянат Беларусі па футболе: “Белшына” разграміла “Граніт” (відэа)
А “Мінск” з буйным лікам выйграў у “Віцебска”.
Першыя тры матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 4 ліпеня. Мазырская “Славія” прымала ў сябе дома “Нёман” і разышлася з ім з мірам — 0:0. Дарэчы, гэта быў апошні матч мазыранаў з удзелам форварда Дзяніса Лапцева, які пераходзіць у расійскае “Тосна”.
Мікашэвіцкі "Граніт" прымаў на сваім полі бабруйскую “Белшыну” і саступіў з разгромным лікам 1:5, а “Віцебск” упусціў шанец набраць ачкоў і падняцца з апошняга радка турнірнай табліцы — ён таксама ў сябе дома саступіў “Мінску” з лікам 0:4.
Заўтра, 5 ліпеня “Слуцк” прыме БАТЭ, а мінскае “Дынама” сустрэнецца з “Гомелем”. Завяршыцца тур у панядзелак, двума астатнімі матчамі: “Нафтан” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр”.